Витебское ПЛХО

За новые парты – з усмешкай!

Адукацыя

Першага верасня з самай раніцы занудзіў шэры, выхаладжаны ветрам, дождж. Але свята наваселля ў СШ № 46 у мікрараёне Білева-1 ён не сапсаваў.

Зразумела, што найбольш запомніцца сёлетні Дзень ведаў першаклашкам: іхні першы ў жыцці ўрок прайшоў за навюткімі партамі ў школе, якая адчынілася толькі што! А вучням 1 «Г» класа на памяць аб гэтым падвоеным свяце застанецца яшчэ і кавалачак чырвонай стужкі, якую па традыцыі перарэзалі старшыня аблвыканакама Аляксандр Косінец і дырэктар СШ №46 Аляксандр Хрытаненка на ўрачыстай лінейцы. «Гістарычная» стужачка, як абяцала настаўніца 1-га «Г» Вольга Пятроўна Каралёва, будзе захоўвацца ў шафе і стане першай рэліквіяй класа.

Здаецца, у кабінет не ўваходзіла фея з чароўнай палачкай, але ж цуд адбыўся! Маленькія гарэзы і свавольнікі ўвайшлі ў клас – і імгненна ператварыліся ў дарослых вучняў. Сур’ёзны выраз твару, роўненька складзеныя за партамі ручкі, выпрастаныя спінкі… Сядзяць, малыя верабейкі, і ўважліва ловяць кожнае слова настаўніцы, чыя ўсмешка сагравае, як матулін клопат, і надае ўпэўненасці, як бацькава парада.

Уся гэта вялікая школа – цяпер іхні другі дом, іхняе валадарства. Тут ёсць усё, каб вучыцца на «выдатна»: прасторныя светлыя калідоры, утульныя класы, чатыры лінгафонных кабінеты, чатыры камп’ютарныя класы, спецыяльныя класы для заняткаў музыкай, бібліятэка, трэнажорны і спартыўны залы, дзве сталоўкі, майстэрні з сучаснай тэхнікай для дзяўчат і хлопцаў, школьны тэатр, безбар’ерны асяродак для дзяцей-інвалідаў. Каля школы – цудоўныя пляцоўкі для валейбола, баскетбола, хакея, футбольнае поле, тэнісны корт, пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху.

Білеўская школа, бадай, адзіная на Віцебшчыне, дзе столькі першакласнікаў – ажно дзевяць першых класаў, апошні з іх называецца 1 «І». А вось самыя старэйшыя ў школе – дзесяцікласнікі. Выпускнікі-адзінаццацікласнікі вырашылі правесці развітальны са школай год у сваіх колішніх навучальных установах.

Заняткі ў новай школе пакуль што будуць праводзіцца ў дзве змены. Аднак, як запэўніў губернатар, праз два гады ў Білева павінны пабудаваць яшчэ адну школу на 1 300 месцаў.

Таццяна МАЦЬВЕЕВА. Фота Вікторыі ДАШКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version