Витебское ПЛХО

'ЗЯМЛЯ пад БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ'

Галерэя

У віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва ўрачыста адкрылася рэспубліканская выстава выяўленчага мастацтва «Зямля пад белымі крыламі».

У гэтай шматпланавай рэтраспектыўнай выставе прадстаўлены каля 100 твораў больш за 70 аўтараў – мастакоў Віцебшчыны другой паловы ХХ – першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзяў. Гэта творы розных стыляў і напрамкаў – ад традыцыйных да сучасных, ад сацрэалізму да абстракцыі. Тут жывапіс і графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія, аб'екты. Гэта маштабная экспазіцыя дэманструе дасягненні айчыннага мастацтва.

Сярод аўтараў – як знакамітыя майстры, так і маладыя мастакі, выпускнікі мастацкіх спецыяльнасцей.

Начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Казловіч на прэзентацыі выставы назваў гэты праект унікальным: «Ён упершыню праходзіць па ўсёй краіне і паказвае зрэз сучаснага мастацтва. Невыпадкова, што назва выставы склалася са слоў Уладзіміра Караткевіча: пісьменнік у сваёй творчасці апяваў беларускую зямлю, багацце яе культурных традыцый (маецца на ўвазе зборнік «Зямля пад белымі крыламі» – аўт.). Выстава паказвае, што ў Беларусі ёсць свая школа, якая можа прадстаўляць краіну ў свеце».

Праект аб'яднаў творы зусім розных па манеры і творчых поглядах віцебскіх мастакоў – Пятра Явіча, Аляксандра Салаўёва, Леаніда Анцімонава, Алега Кастагрыза, Віктара Шылко, Васіля Бяляўскага, Васіля Васільева, Леаніда Мядзведскага, Фелікса Гумена, Вікенція Ральцэвіча, Міхася Ляўковіча, Уладзіміра Напрэенкі, Сяргея Сотнікава, Андрэя Духоўнікава ды іншых.

Падобная экспазіцыя ўпершыню дэманстравалася ў краіне ў 1925 годзе на I Усебеларускай мастацкай выставе. І праз 85 гадоў гэтая традыцыя аднавілася. Цяперашняя выстава праходзіць у рамках грамадска-культурнай акцыі «Беларусь – гэта мы» і працягвае ўнікальны праект – рэспубліканскі фестываль выяўленчага мастацтва, які працягнецца тры месяцы. У праекце ўдзельнічаюць музеі і мастацкія галерэі сталіцы і ўсіх абласных цэнтраў. У Віцебску выстава будзе працаваць амаль месяц, потым пераедзе ў Магілёў.

Таццяна САЛАЎЁВА, «ВП». Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version