Витебское ПЛХО

Прызы 'Магніфікату'

Кінафорум

Падвёў вынікі VI Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010», які 11 верасня завяршыўся ў Глыбокім.

На фестывалі свае дакументальныя і анімацыйныя стужкі прадставілі кінематографы з 15 краін свету. Фільмы ўзнімалі маральна-этычныя праблемы грамадства, былі накіраваныя на пропаведзь евангельскіх ідэалаў і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў.

Гран-пры фестывалю атрымала італьянская стужка «Дзённік горнага святара» (рэжысёр Стэфана Саверыёні). А лепшай тэлепраграмай стала расійская «Блакадная вера» Марыяны Біруковай і Інакенція Іванова. Прыз за лепшы дакументальны фільм атрымаў «Прытулак» («Грузінтэлефільм») Раланда Барашвілі.

Былі ўручаны таксама шэсць спецпрызоў. Гэтак, прыз ад Віцебскага аблвыканкама «За стварэнне прывабнага вобразу хрысціянскай Беларусі» атрымала стужка «Храмавае кола Паазер,я» Беларускага відэацэнтра (рэжысёр Валерыя Скварцова). А Глыбоцкі райвыканкам прысудзіў свой прыз вядомаму беларускаму рэжысёру Уладзіміру Арлову за фільм «Перасячэнні ў прасторы і ў часе», аўтарам сцэнарыя якога выступіў пробашч мінскага касцёла Святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк. Дарэчы, ксяндзу-магістру Уладзіславу Завальнюку ўручылі спецыяльны дыплом і прыз старшыні фестывалю – «За ўклад у развіццё хрысціянскага дакументальнага кіно».

Лепшымі анімацыйнымі фільмамі былі прызнаныя расій-скія мультыплікацыі «Пра звяроў і людзей» Аляксея Зайцава і «Пра Васіля Блажэннага» Наталлі Бярозавай.

Юлія ШАРАБАЙКА



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version