Витебское ПЛХО

Грызіце на карысць краіны!

Імпрэза

Кавалак гранітнай пліты ўручылі пяцікурснікі ВДУ імя П.М. Машэрава ў падарунак «навабранцам» універсітэта падчас традыцыйнага «Пасвячэння ў студэнты», якое ўжо ў дзявяты раз прайшло ў Летнім амфітэатры ў Віцебску.

«Грызіце на здароўе ды на карысць «альма-матар» і ўсёй Беларусі», – такі быў наказ.

Што праўда, рытуальныя дзеянні над студэнтамі-першакурснікамі адбываліся на гэты раз у адсутнасць рэктара ўніверсітэта Аляксандра Саладкова, які быў у камандзіроўцы. Прывітальнае слова рэктара прагучала ў відэазапісе. Аляксандр Саладкоў звярнуў увагу на сімвалічнасць сёлятняга пасвячэння, якое прыпадае на чырвоны ўніверсітэцкі юбілей – 21 лістапада ВДУ адзначыць 100 гадоў са дня заснавання. «На вас кладзецца вялікая адказнасць у прымнажэнні дасягненняў вашых папярэднікаў за цэлае стагоддзе існавання ВНУ», – звяртаўся да пакуль што непасвячоных учорашніх абітурыентаў рэктар. Ён паведаміў, што ВДУ імя П.М. Машэрава, які «на дадзены момант з’яўляецца вышэйшай навучальнай установай інавацыйнага тыпу класічнага ўзору», расчыніў сёлета дзверы для 890 юнакоў і дзяўчат – першакурснікаў. Калі самы першы набор у тады яшчэ настаўніцкі інстытут у 1910 годзе складаў толькі 32 чалавекі, дык праз сто гадоў з яго сценаў выйшла 982 спецыяліста па 24-х спецыяльнасцях. Усяго ж ва ўніверсітэце зараз навучаецца звыш 11 тысяч студэнтаў і навучэнцаў каледжаў, падрыхтоўку якіх вядзе 526 выкладчыкаў, сярод якіх 23 прафесары і 245 кандыдатаў навук.

Загадчыца кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Ганна Мязенка нагадала студэнтам аб прызначэнні чалавека, працытаваўшы Мітрапаліта Філарэта: «Чалавек служыць таму, каб перакладаць рухі языка ў царства логаса». А былы выпускнік ВДУ начальнік аддзела ідэалагічнай работы гарвыканкама Дзяніс Глуткін зычыў новаспечаным студэнтам «галоўнага – аграмаднай цярплівасці»: «Таму што сёння вы выпраўляецеся, скажу прама, у нялёгкі шлях – грызці граніт навукі…»

Але перад тым як той самы граніт перадалі ў пяцігадовае карыстанне, першы прарэктар універсітэта Аляксандр Гладкоў уручыў прадстаўнікам ад кожнага факультэта студэнцкія білеты і залікоўкі (на сцэну таксама былі запрошаны першакурснік філфака з Кітая і студэнт-біёлаг з Туркменістана). «Пачатак новага навучальнага года нечым падобны на Новы год, бо спараджае шмат надзеяў… Але нават не спадзявайцеся, што будзеце сачкаваць і гультайнічаць – мы вам гэтага не дазволім», – суровым тонам папярэдзіў прарэктар.

Самую сакральную частку імпрэзы даверылі здзейсніць першакурсніку матэматычнага факультэта Аляксею Аляксеевічу Аляксееву – ён урачыста прамовіў студэнцкую клятву-прысягу. І ўсе здыхнулі з палёгкай. Бо цяпер ні ў кога не засталося сумневаў, што «навабранцы» ВДУ «будуць не шкадаваць сілаў і часу на спасціжэнне навук, на атрыманне ведаў на карысць і росквіт Рэспублікі Беларусь», а таксама «цаніць і паважаць працу прафесараў і выкладчыкаў». Кляліся ў гэтым усёй студэнцкай грамадой…

Вельмі пранізлівым атрымаўся фінал афіцыйнай часткі імпрэзы, калі выступоўцы на сцэне раптам укленчылі: «Настаўнік, перад іменем тваім…» Мерапрыемства скончылася вясёлым салютам.

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП».

Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version