Витебское ПЛХО

Пад прыцэлам Валянціна

Закаханасць – мроя. Цела для яе – умова неабавязковая (цела – на потым, для кахання). А для пані Закаханасці – дастаткова фантазіі, якую часта спараджаюць зусім простыя рэчы: слова, вобраз, эмоцыя... То бок рэчы амаль віртуальныя. Менавіта з гэтай прычыны вельмі зручнай пляцоўкай для заляцанняў, флірту ды закаханасцяў робіцца інтэрнэт.

Цікава было б даведацца, колькі ў нас у краіне сеціўных закаханых. А таксама – колькі рамантычных інтэрнэт-гісторыяў скончыліся шлюбамі (не па разліку!). Штосьці падказвае мне, што шлюбны працэнт будзе не вельмі вялікі. Бо, каб прыйсці да кахання і шлюбу, трэба як мінімум развіртуаліцца ды ўвасобіцца ў рэальным жыцці, то бок – сутыкнуцца з целам іншага чалавека. І вельмі часта апынаецца, што перад вамі не анёл, якому вы адправілі тысячы пяшчотных паведамленняў праз аську, а проста чалавек, на якога і вока не кінеш…

А з гумарам у святога Валянціна ўсё ў парадку. Адна мая знаёмка млела па сваім віртуальным прынцы пад нікам tom_kruz аж паўгода. Калі эмоцыі (бусі-пусі-смайлікі-сардэчкі!) пачалі пералівацца цераз край – раскруціла таго круза на рэальнае спатканне. І – ледзь не звалілася пад стол, калі зразумела, што дзялілася пяшчотай са сваім калегам па працы – праграмістам з суседняга кабінета. Тома Круза ён не нагадваў ні вачыма, ні плячыма. “Але як пісаў, зараза!” – смяялася, ачуняўшы, “закаханая”.

Яшчэ гісторыя: на сайце знаёмстваў закруцілі раман муж ды жонка, якія таемна дасылалі адзін адному “любоўныя” паведамленні, не ведаючы, хто ёсць хто. З розных пакояў пісалі (муж сыходзіў з ноўтбукам у прыбіральню). А потым быў шок. Добра што не скандал! Але вось што: дзякуючы гэтаму дзіўнаму супадзенню сужэнцы зрабілі “поўную перазагрузку” сваіх сямейных стасункаў. І дагэтуль жывуць у шчасці і любові.

Ананімнасць, бесцялеснасць, адсутнасць рызыкі. Усё гэта спрыяе любоўным сюжэтам у духу Януша Вішнеўскага (аўтар папулярнага рамана “Адзінота ў сеціве”). Але каб такі сюжэт меў свой лагічны працяг і вартую рамана развязку – трэба выходзіць з інтэрнэтных цянётаў на свет Божы, поўны небяспекі і гарачай крыві. Выходзіць, сустракацца і глядзець ў вочы сваім патэнцыйным каханкам. Бо толькі смелымі крокамі ў рэальнасці можам заслужыць увагу і апеку (а не жартачкі) святога Валянціна.

Закаханасць – мроя. Але менавіта яна (калі не ператвараецца ў кампутарную гульню ў аські-мышкі) стварае глебу для вялікага і жывога кахання. Так што – выключаем кампы, вяртаемся ў свае фізічныя абліччы, выходзім на лютаўскі мароз – і страляем вачыма! Хоп – і сэрца расцвітае. І вясна становіцца бліжэй. Кахайцеся. Са святам вас!

Даніла ДОЛЬНІК, “ВП”



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version