Витебское ПЛХО

Удыхнулі паветра – а выдыхнулі акварэль

Галерэя

Пазнаёміцца з шырокімі магчымасцямі сучаснай акварэлі можна зараз у выставачнай зале факультэта мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава.

Тут на мінулым тыдні адкрылася сумесная персанальная выстава выкладчыкаў факультэта Міхася Ляўковіча і Аляксандра Карпана, прысвечаная 100-гадоваму юбілею ўніверсітэта і 15-годдзю творчага аб'яднання мастакоў «Віцебская акварэль».

«Мы з Аляксандрам Карпанам з'яўляемся «хроснымі бацькамі» «Віцебскай акварэлі", – распачаў размову старшыня суполкі Міхась Ляўковіч. – Плячо ў плячо мы пачыналі вучыцца акварэльнаму жывапісу і большую частку творчага жыцця кожны з нас прысвяціў акварэлі. Яна стала асноўным сэнсам нашай творчасці. Акварэль патрабуе самаадданасці, чысціні матэрыяла, лёгкасці: нібы ўдыхнуў паветра – а выдыхнуў акварэль. У гонар 15-годдзя суполкі мы вырашылі зрабіць падарунак нашым студэнтам у форме гэтай выставы, каб яны маглі ўбачыць, які шырокі дыяпазон у акварэлі – не меншы, чым у алейнага жывапісу».

Сучасны акварэльны жывапіс (менавіта «жывапіс»), як мяркуе Міхась Ляўковіч, пашырае свае эксперыменты, якія выводзяць яго на новы ўзровень. Мастакі ўпэўнены, што акварэлі падуладныя ўсе жанры. Гэтак, на выставе паказаны і майстэрскі выкананыя партрэты і краявіды, якія трапечуць дыханнем прыроды, каларытныя нацюрморты, интрыгуючыя кампазіцыі. Выдатная магчымасць для мастакоў-пачаткоўцаў адкрыць для сябе сакрэты майстэрства!

Міхась Ляўковіч прыадчыніў і яшчэ адзін сакрэт: 23 лістапада, у Сусветны дзень акварэлі, нас чакае падарунак – адкрыццё міжнароднай выставы акварэлі ў віцебскім Мастацкім музеі.

Таццяна САЛАЎЁВА, «ВП». Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version