Витебское ПЛХО

У Варшаву – з Віцебска

9 мая Віцебск наведаў спікер польскага Сейма, выконваючы абавязкі прэзідэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі.

“Польская дэлегацыя брала ўдзел ва ўрачыстасцях ў Маскве, прысвечаных 65-годдзю Перамогі, а потым накіравалася ў Смаленск, каб ушанаваць памяць ахвяраў авіякатастрофы 10 красавіка. Паляцець на радзіму было вырашана з тэрыторыі Беларусі – з аэрапорта ў Віцебску”, – патлумачыў агенцтву БЕЛТА часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Вітальд Юраш.

Беларускі бок прадаставіў польскай дэлегацыі, у складзе якой было 60 чалавек (у тым ліку былы прэзідэнт краіны Войцэх Ярузельскі і рэжысёр Анджэй Вайда), аўтобусы і машыны, якія даставілі іх ад мяжы з Расіяй у Віцебск. На мытныя і памежныя працэдуры ў аэрапорце было затрачана мінімум часу – усяго гадзіну. Аэрапорт “Віцебск”, нягледзячы на святочны дзень, працаваў у штатным рэжыме, паведамляе БЕЛТА.

Браніслаў Камароўскі сустрэўся ў Віцебску са старшынём аблвыканкама Аляксандрам Косінцам і выказаў шчырую падзяку за дапамогу і падтрымку. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні эканамічнага супрацоўніцтва, неабходнасць павелічэння таваразвароту. Абмяркоўваліся пытанні стварэння сумесных прадпрыемстваў, супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў, узмацнення кантактаў у культурнай і адукацыйнай сферах. “У нашых адносінах няма невырашальных праблем, зададзены вектар усяляе надзею на эфектыўнае супрацоўніцтва”, – цытуе БЕЛТА кіраўніка вобласці.

Позна ўвечары 9 мая польская дэлегацыя вылецела з віцебскага аэрапорта ў Варшаву.

Даніла Дольнік, “ВП”. Фота ТК “СКИФ”



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version