Витебское ПЛХО

Здарова, Вялес!

У Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку 16 траўня ўручалі штогадовую недзяржаўную літаратурную прэмію «Гліняны Вялес».

Сёлета яе лаўрэатам стаў Віктар Казько – за раман «Бунт незапатрабаванага праху». Вядомы пісьменнік, якога называюць «беларускім Маркесам», быў крануты да слёз. Атрымліваючы ўзнагароду, ён пацалаваў гліняную статуэтку міфалагічнага апекуна мастацтваў і павітаўся з ім: «Здарова, дзядзька!»

А ў сваёй «інаўгурацыйнай» прамове са скрухай адзначыў: «Для мяне «Гліняны Вялес» вельмі дарагі, бо маё дзяцінства было глінянае, міскавае, гладышкавае, макітравае... І мне вельмі шкада таго часу, калі на базары стаялі гаршкі горамі. Зараз усё гэта стала артэфактам, сувенірам...»

Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» за лепшую беларускую мастацкую кнігу года заснавана ў 1993 годзе «Таварыствам Вольных Літаратараў». У розныя гады «вялесаванымі» былі Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Славамір Адамовіч, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Валянцін Акудовіч і інш.

Таццяна МАЦЬВЕЕВА.

Фота Сцяпана БАЯРСКАГА



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version