Витебское ПЛХО

Пойдзем ноччу да Баршчэўскага!

Вы ведаеце, хто такі Ян Баршчэўскі? Кім былі ягоныя бацькі? Як звалі яго каханую? Прызам за дасведчанасць 16 мая быў вольны ўваход у абласны краязнаўчы музей, які працаваў у межах міжнароднага праекта «Ноч музеяў» ажно да 23 гадзін.

Сёлета спаўняецца 220 год з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка. Менавіта таму ўсе падзеі ў ратушы так ці інакш былі прысвечаны творчасці нашага славутага земляка. Ды, шчыра кажучы, наўрад ці знойдзеш больш прыдатную асобу, з якой так арганічна стасавалася б таямнічая начная прастора музея. Цэнтральная экспазіцыя графікі Валерыя Славука да твору «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», галоўныя героі якой – дробныя ды буйныя беларускія нячысцікі, у вячэрнім паўзмроку выглядала надзіва эфектна.

Дзяўчына бойка адказвае на пытанні, узгадваючы ўсё да дробязяў. Так і ёсць, філолаг. Атрымлівае запрашэнне. Яе спадарожніца спрабуе нешта ўзгадаць, але марна. «Як сорамна!» – адзначае ўслых і ідзе набываць квіток. Нехта нават і не спрабуе ўласныя сілы. «Трэба і музеям неяк жыць», – гучыць ці то матывацыяй, ці то апраўданнем.

У фае пад гукі аркестра народных інструментаў можна пазнаёміцца з экспазіцыяй дзіцячых прац па матывах Яна Баршчэўскага. Да таго ж – зрабіць гэта ў прыемнай кампаніі асоб у старасвецкіх строях.

Самай запамінальнай была экскурсія па экспазіцыі «Прырода Віцебшчыны». У гэты вечар тут не апавядалі пра вепраў і казуль. Бо на фоне сваіх уладанняў – пушчаў і азёр, сядзелі самыя сапраўдныя іх гаспадары, апісаныя Янам Баршчэўскім. Белая Сарока, што раздавала серабрыстыя дубчыкі шчасця, задуменны рыбак Родзька, строгі дух Фарон... Менавіта яны, з'яўляючыся, нібы здані, з цёмных закуткоў музея, і былі галоўнымі героямі экспазіцыі і апавяданняў экскурсавода.

«Ноч музеяў» скончылася. Супрацоўнікі пайшлі дамоў. Адпачываць і, напэўна, думаць аб міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» наступнага года.

Вікторыя Дашкевіч, «ВП».

Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version