Витебское ПЛХО

Беларусы таксама плачуць

Спектакль «Пазычанае шчасце» па п’есе драматурга з Докшыцаў Фёдара Палачаніна Вячаслаў Грушоў паставіў яшчэ ўвосень, але мне пашчасціла яго ўбачыць толькі ў юбілейны вечар рэжысёра, які адзначыў сваё 60-годдзе.

«Іранічная мілая драма ў пастаноўцы юбіляра» вельмі спадабалася (і не толькі мне), таму і вырашыла напісаць некалькі радкоў.

«Пазычанае шчасце» – гэта звычайная гісторыя пра дзяўчынку, якая паехала з вёскі вучыцца ў горад, сустрэла хлопца, закахалася, зацяжарыла. Вось тут усё і пачынаецца – сюжэт як у мексіканскім серыяле, але да болю наш. І так чапляе, што ў некаторых момантах нельга стрымаць здрадлівых слёз.

Да таго ж заварожвае цудоўная ігра як вопытных акцёраў – Ніны Обухавай (галоўная роля), Анжалікі Баркоўскай, Юрася Цвіркі, Тамары Краснабаевай і іншых, так і дэбютантаў – Валянціны Якубенкі і Яўгена Лук’янава.

Калі карацей, то гэты серыял у скарочаным варыянце з задавальненнем глядзяць як падлеткі, так і іх бацькі ды бабулі-дзядулі, бо ў ім усё гарманічна: і сцэнаграфія, і музыка, і ігра акцёраў. Зразумела, што ўсё гэта сышлося дзякуючы рэжысёру Вячаславу Грушову. На жаль, «Пазычанае шчасце» ідзе на малой сцэне. У астатнім – усё вельмі «смачна». Дзякуй, коласаўцы!

Алена АЛІМАВА, «ВП». Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version