Витебское ПЛХО

«Вище неба» толькі любоў

«Вище неба, вище неба мила моя...»

«Я називаю тебе весною, бо ти і є саме життя!»…

Быў час, калі кожная мая раніца пачыналася з песень «Океана Эльзи».

Пад іх цудоўна пісаліся артыкулы і электронныя лісты, чыталіся навіны, смачна пілася кава... А тут раптам здарылася шчасце: фронтмэн рок-гурта Святаслаў Вакарчук стаяў ледзь не побач – на сцэне падчас канцэрта ў віцебскім клубе «Энергия».

«Океан Эльзи» завітаў у Віцебск 13 траўня ў межах вялікага гастрольнага туру, прысвечанага выхаду новага альбома «Dolce Vita». Здарылася гэта якраз напярэдадні 35-годдзя Святаслава Вакарчука. І віцебскія прыхільнікі падарылі музыканту на дзень народзінаў агромністы букет сваёй любові. А «О.Е» ў адказ падарыў слухачам «експресивний, самовідданий концертний драйв, унікальне поєднання справжньої слов’янської мелодійності з потужною роковою енергетикою» («экспрэсіўны, самадданы канцэртны драйв...»)

Хаця на пачатку канцэрта Вакарчук быў не ў гуморы. Нават размаўляў з прыхільнікамі на чужой для сябе мове, па-руску. З жахлівым акцэнтам. Дзяжурна пацікавіўся «как ваши дела» і прызнаўся, што яму вельмі падабаюцца такія вялікія залы, як у «Энергии» («где можно попрыгать»).

Віцебск здаўся «без бою». А Вакарчук спачатку замяніў «спасибо» на «дякую», затым стаў жартаваць і нарэшце перайшоў на «украінску» – то бок адтаяў і адчуў сябе як дома. Спяваў кампазіцыі з новага альбома «Dolce Vita» і старыя добрыя «Відчуваю», «Вище неба», «Без бою», «Сьюзи» і інш. Танчыў з мікрафонам, на які навязаў вялікі жоўта-блакітны сцяг – украінскі нацыянальны сімвал прынёс на канцэрт нехта з маладзёнаў.

Скончылася тым, што чатыры разы выходзіў на «біс». Вакарчук быў відавочна крануты такім гарачым прыёмам.

Было вельмі цікава проста паглядзець на гэтага чалавека зблізку. Вакарчук – не толькі легенда рок-музыкі. Гэта адзін з найбольш уплывовых людзей Украіны, актыўны ўдзельнік «аранжавай рэвалюцыі», былы дэпутат Вярхоўнай Рады, пасол добрай волі ААН, знаўца японскай культуры...

З Беларусі «Океан Эльзи» паедзе прэзентаваць свой новы альбом дадому (22 траўня выступ у Львове). Пасля – Расія, Еўропа і г. д. Усюды гурт з нецярпеннем чакаюць – бо сапраўднае мастацтва, як і каханне, «вище неба»...

Таццяна МАЦЬВЕЕВА.

Фота Сцяпана БАЯРСКАГА



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version