Витебское ПЛХО

Лялькі ўсміхнуліся гледачам

У новым тэатральным сезоне Беларускі тэатр «Лялька» пакажа гледачу дзве прэм,еры, з’ездзіць у Венесуэлу і нарэшце пачне будаваць яшчэ адну сцэну. Пра гэта і многае іншае расказаў на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік, в.а. дырэктара тэатра Віктар Клімчук.

Заслона падымаецца

– У гэтым годзе, – пачаў Віктар Клімчук, – мы зрабілі нашаму даросламу гледачу цудоўны падарунак. Спектакль «Дэкамерон». Да яго ўсе нашы дарослыя спектаклі мелі своеасаблівы філасофскі крэн. Мы ніколі не весялілі публіку, не спрабавалі з ёю заігрываць. А тут раптам вырашылі паспрабаваць зрабіць такую пастаноўку, на якую б людзі маглі прыйсці павесяліцца, пасмяяцца, адпачыць. І мне здаецца, што на сённяшні дзень лепшага спектакля такога кшталту ў горадзе проста няма.

Прэм,ера «Дэкамерона» адбылася ў ліпені. І зараз спектакль мае вялікую патрэбу ў ацэнках глядачоў. Бо толькі яны могуць расставіць акцэнты: тут смешна, там маркотна, а ад гэтай сцэны цякуць слёзы замілавання... На жаль, пакуль дакладна не вызначаны дні, у якія будуць даваць дарослыя спектаклі...

Калі дарослага гледача «Лялька» вырашыла завабіць лёгкім жанрам, то працаваць для дзяцей артысты збіраюцца вельмі сур’ёзна. Другой пастаноўкай «Лялькі» ў наступным сезоне стане казка Андэрсена «Прынцэса і Свінапас».

– Я лічу, што гэты твор вельмі складаны і сучасны, – разважае Віктар Клімчук. – Андэрсен не можа быць простым. Пачытайце ягоныя кнігі – яны спрэс філасофскія. Чаму менавіта гэты твор? А вы паглядзіце, наколькі ён сучасны! Сучасная жанчына так часта аддае сваё сэрца за матэрыяльнае, забываючы аб духоўным. Зусім як у казцы... Да таго ж мне гэты твор бачыцца сугучным жыццю Андэрсена, якога па-сапраўднаму ніхто не кахаў.

І, як кожны год, у час зімовых святаў дзяцей чакае адмысловая навагодняя казка. Калектыў ужо вызначыў яе форму – гэта будзе «смешнае, вясёлае цыркавое прадстаўленне». Сапраўдныя «Дзівосы ў рэшаце».

Мы едзем, едзем, едзем…

Тэатральны сезон яшчэ не адкрыўся, а «Лялькі» ўжо выправіліся ў дарогу. Спектакль «Дапытлівы слонік» якраз гэтымі днямі вяртаецца з Браслаўшчыны. Аднак калектыў зусім не збіраецца абмежавацца паездкамі па Віцебскай вобласці. Віктар Клімчук літаральна шакіруе прысутных інфармацыяй аб тым, што ў кастрычніку калектыў чакаюць ажно ў Венесуэле... У Паўднёвую Амерыку паедуць вясёлыя, музычныя, зразумелая без перакладу «Тры парсючкі». Вось толькі дакументы нешта заляжаліся ў амбасадзе. «Але мы туды паедзем і высветлім, у чым справа», – бадзёра заяўляе мастацкі кіраўнік.

У лістападзе са спектаклем «Жыў-быў Заяц» лялечнікаў чакаюць на фестывалі ў Польшчы. Калегі з Ольштына выбралі гэты спектакль самі, паглядзеўшы яго на «Свяце «Лялькі». Дарэчы, на штогадовае свята – дзень нараджэння тэатра «Лялька», сёлета запрошаны Паўднёва-Сахалінскі тэатр. Ёсць у «Лялькі» запрашэнне паехаць у Румынію. Фестываль у Бухарэсце запланаваны на снежань. Але ў гэтай краіне зараз не самы лепшы час для правядзення фестываляў. Ён можа не адбыцца з-за цяжкага эканамічнага становішча.

На наступны год запланаваны паездкі ў Славакію, Польшчу, Украіну. У маі лялечнікі выправяцца ў госці да юных аршанцаў.

З марай пра новую хату

Добрыя спектаклі, цікавыя падарожжы. Чаго ж не хапае для поўнага шчасця? Аказваецца – вялікай сцэны. Год таму распачаўся праект «Сяброўства памежжаў», у якім бяруць удзел Латвія, Літва і Беларусь. «У маі трэба было падаць заяўку і прыдумаць праект, які б мог падацца цікавым для людзей гэтых краін, – расказвае Віктар Клімчук. – Наш праект – сумесны з латвійскім Даўгаўпілсам. У гэтым горадзе хочуць правесці рэканструкцыю будынка і адкрыць свой лялечны тэатр. Мы можам дапамагчы ім стварыць калектыў. Але і нам у сваю чаргу патрэбна будзе прыбудова – яшчэ адна зала на 200 месцаў. І вось ужо ў лістападзе стане зразумела, ці пераможа наш праект у конкурсе. Калі не – давядзецца прасіць аб дапамозе горад».

Наступны тэатральны сезон у «Ляльцы» – знакавы. Калектыву спаўняецца 25 год. І хай сабе гэтая дата афіцыйна не лічыцца юбілеем, «Лялька» падыходзіць да яе годна падрыхтаваўшыся: абноўленая трупа, цікавыя паездкі, магчыма, свет пабачыць і кніга пра тэатр. А галоўнае – высокая эстэтыка, адвечная мараль і бездакорны густ спектакляў, якія лялечнікі дораць сваім маленькім і дарослым гледачам.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version