Витебское ПЛХО

Ад каранёў да кароны

Гучаць імёны, са старых пажоўклых фотаздымкаў, развешаных у фае, паглядаюць мудрыя і добрыя вочы. Настаўнікі мінулага і пазамінулага стагоддзяў, заснавальнікі педагагічных дынастый, прадстаўнікі адной з самых старажытных прафесій... Упершыню ў Віцебску 12 мая ў гімназіі №8 прайшоў злёт педагагічных дынастый вобласці.

Варвара Іванаўна Каралёва заснавала прыватную школу ў Казані, дзе выкладала дзяўчынкам з багатых сем’яў рукадзельную навуку. І не ведала яна, аддаючы час і ўмельства любімай справе, што заклала першую цаглінку ў вялікі падмурак таго, што нашчадкі з гонарам назавуць потым «педагагічнай дынастыяй». Як і не ведала, што найвялікшай сямейнай каштоўнасцю стануць яе нажніцы для вышывання і падручнік па рукадзеллі, якія з пакалення ў пакаленне будуць перадаваць адно аднаму яе нашчадкі – унучка Эма Уладзіміраўна – выкладчыца дамаводства, праўнучка Вольга Уладзіміраўна – выкладчыца фізікі і матэматыкі, прапраўнучка Вольга Уладзіміраўна – выкладчыца працы.

Раіса Міхайлаўна Лапцева пасля вайны аддавала ўсе свае сілы, каб адрадзіць традыцыі адукацыі – рэч не менш важную, чым жыллёвы фонд або вытворчасць. У цяжкія пасляваенныя часы побач заўсёды былі тры дачкі. Усе трое вырашылі працягнуць справу маці. Лідзія – настаўніца малодшых класаў, Святлана – выкладчык роднай мовы і літаратуры, Таццяна – матэматык. З 14 чалавек сям’і Лапцевых 9 працуюць у педагогіцы: дэкан Мозырскага педагагічнага універсітэта, кандыдат навук Мікалай Лебедзеў, выкладчык аршанскага коледжа чыгуначнага транспарту Андрэй Някрасаў, матэматыкі – Вольга і Сяргей Сарокіны... Колькі яшчэ галінак будзе ў разгалістага радавога дрэва педагогаў Лапцевых!..

Педагагічны сямейны шлях кожнага з прысутных на гэтым незвычайным злёце варты ўважлівага вывучэння і дасканалага апісання. У якім самым шчымлівым і незвычайным будзе сам феномен існавання педагагічных дынастый. Гэта не радавое дрэва, якое можна старанна вырасціць, выбракоўваючы і не пускаючы ў сям’ю асоб «не вартых». Гэта – дзіўнае імкненне некалькіх пакаленняў адной сям’і несці людзям святло. Нягледзячы на тое, што шлях педагога далёка не заўсёды ўсланы кветкамі, што бацькі-педагогі, аддаючы сваё сэрца чужым дзецям, вельмі часта не маюць даволі часу для сваіх дзяцей.

«Тата – удзельнік вайны, памёр вельмі рана. Нас засталося ў мамы трое дачок. – узгадвае Святлана Някрасава з дынастыі Лапцевых. – Мама працавала, а побач былі мы. І калі надышоў час вызначаць свой жыццёвы шлях, мы без ваганняў сталі настаўнікамі. Навучыць або прымусіць быць педагогам – немагчыма. Да гэтай прафесіі прыходзіш нейкім незвычайным шляхам. Мы ўсе ўтрох бачылі шлях мамы і, не спалохаўшыся цяжкасцей, абралі такі ж для сябе».

А начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Шчурок зазначыў: «Цяжка адказаць на пытанне: чым з’яўляецца педагагічная дзейнасць для ўдзельнікаў злёту ў першую чаргу – прафесіяй ці пакліканнем. Хутчэй за ўсё – гэта прыклад шчырага служэння Радзіме, пададзены бацькамі і дзядамі».

Падчас злёту ў актавай зале гімназіі панавала незвычайная атмасфера трапяткога стаўлення да Яго вялікасці Настаўніка. Адчувалася яна ў прэзентацыях дынастый, выступленнях афіцыйных асоб, творчых нумарах, якія да гэтага дня падрыхтавалі вучні. І мэта, якую ставілі перад сабой арганізатары, – зрабіць злёт «не фармальным, а душэўным і выказаць усім вялікую ўдзячнасць», была дасягнутая.

Усе матэрыялы, сабраныя ў час падрыхтоўкі злёту (а гэта фотаздымкі, радаводы, аўтографы, гісторыі сем’яў, што расцягнуліся не на адно стагоддзе), будуць перададзены ў абласны музей гісторыі адукацыі, што будзе створаны ў Віцебску.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП». Фото автора



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version