Витебское ПЛХО

Полацк святкуе Дзень горада

Штогод у маі Полацк святкуе свой дзень нараджэння. І заўсёды шырока і доўга. Сёлета ўрачыстасці з нагоды 1148-годдзя горада будуць праходзіць два тыдні – з 18 па 29 мая.

Святочная праграма распачалася з блоку пад назвай «Полацк музейны». На працягу чатырох дзён усе 11 музеяў горада будуць працаваць па асаблівым графіку (з 12 да 20 гадзін) і паказваць новыя экспазіцыі, спецыяльна падрыхтаваныя да фэсту. Трэба адзначыць, што ўваход у музеі 18 мая быў бясплатны.

21 мая ў Полацку адчыняць помнік героям Айчыннай вайны 1812 года. Помнік спрэчны, аб яго дагэтуль ламаюць дзіды гісторыкі і неабыякавыя грамадзяне… Аднак гарадскія ўлады плануюць правесці ў гэты дзень пышную ўрачыстасць – з парадам, ваенным аркестрам, гістарычнай рэканструкцыяй падзей вайны 1812 года.

У святочнай праграме таксама шмат іншых мерапрыемстваў – спартыўных, тэатральных, музычных. 28 мая ў горадзе адкрыюць бюст яшчэ адному славутаму палачаніну – заснавальніку беларускага кіно Юрыю Тарычу.

Галоўны дзень свята, як заўжды, прыпадзе на апошнюю суботу мая, сёлета – на 29-га. Канцэрты, выставы, кірмашы, феерверк – палачане пагуляюць уволю.

Таццяна МАЦЬВЕЕВА



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version