Витебское ПЛХО

'Арт-сесія '2010': БЕЗ АВАНГАРДУ

Сёлетняя «Арт-сесія», што адбылася 20-22 мая ў горадзе Малевіча ды Шагала, абышлася без традыцыйных конкурсных намінацый «Авангард» і «Мультымедыя-арт». Затое пашырылася спецраздзеламі «Аповесць мінулых часоў. Працяг» (прысвячэнне Полацку) ды «Ільняная сукенка».

Адсутнасць «авангарднага» раздзелу ў конкурсе-выставе сустрэлі ў штыкі не толькі многія студэнты, але й выкладчыкі. Арганізатарам давялося, дзеля паразумення, зладзіць круглы стол. Але аргументацыя журы конкурсу падалася шмат каму непераканаўчай, а часам – і дзіўнай. Гэтак, полацкі мастак Аляксандр Канавалаў (член журы) выказаў меркаванне, што намінацыя гэтая не патрэбна, бо «актуальнаму мастацтву не навучаюць у нашых ВНУ» («Вершы пісаць таксама не навучаюць, але ж пішуць, халера іх…» – адрэагаваў нехта з удзельнікаў «перамоваў»). Шмат казалі пра размытасць тэрмінаў: «Што такое актуальнае мастацтва, што такое авангард?..»

Але якім бы мудрагелістым словам тую намінацыю ні называлі (большась згадзілася, што культурна-гістарычны тэрмін «авангард» не вельмі прыдатны для праекту XXI стагоддзя) –

19-я «Арт-сесія» засталася сёлета без раздзелу, што правакаваў мастакоў-пачаткоўцаў на эксперымент ды дзёрзкі крэатыў (нагадаем, што намінацыя «Фотамастацтва» таксама ўжо некалькі гадоў застаецца па-за межамі «Арт-сесіі»)…

«Арт-сесія» ад пачатку была вольнай студэнцкай ініцыятывай. Чым больш накірункаў – тым лепш. А калі хочаце ладзіць акадэмічны праект – дык трэба было рабіць штосьці накшталт «Viva akademia», – выказаўся на гэты конт адзін з пачынальнікаў праекту мастак Ігар Шыкулаў. Кампраміснае рашэнне агучыў мінскі мастак і мастацтвазнаўца Павел Вайніцкі – наогул адмовіцца ад падзелу на намінацыі, даваць адзін гран-пры і некалькі прызоў з тлумачэннямі, як гэта робіцца на Парыжскай біенале. «А вызначаць пераможцаў – па колькасці творчай энергіі і шчырасці…» – прапанаваў П. Вайніцкі.

Творчай энергіі ў экспазіцыйных залах «Арт-сесіі» было й сапраўды ўдосталь. Нягледзячы на адсутнасць знятых намінацый, выстава не згубіла ў якасці і актуальнасці. Хіба што інсталяцый было вобмаль. «Арт-сесія» і сёлета пацвердзіла свой статус міжнароднага праекту: па добрай традыцыі свае працы на выставу прывезлі студэнты Латгальскага філіялу Латвійскай акадэміі мастацтваў з Рэзекне. Некалькі ўдзельніц прыехалі з Санкт-Пецербургу. У конкурсе бралі ўдзел прадстаўнікі 12 беларускіх ВНУ.

Найбольш яскравы шэраг у жывапісе паказалі латгальскія мастакі-студэнты. Таму невыпадкова, што дыплом «Арт-сесіі» ў самым прэстыжным раздзеле зноў, як і летась, з’ехаў у Рэзекне: атрымаў яго Крыстап Віш («Прысвячэнне Мары»). У сувязі з тым, што раздзел конкурсу, прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі – Полацку, чаканняў журы не апраўдаў (а па сутнасці, аказаўся правальным), вызваленую ўзнагароду перанеслі ў намінацыю «Жывапіс» і прысудзілі студэнту ВДУ імя

П. Машэрава Аляксею Бізунову («Мары ў паласатых шкарпэтках. Мой Парыж»). У раздзеле «Графіка» дыплом з фармуліроўкай «за новае творчае разуменне матэрыялу» атрымала Паліна Шаўцова (ВДТУ) за работу «У абед», у якой аўтарка пераасэнсавала вартасць кравецкага лякала. У намінацыі «Скульптура» перамог латыш Артыс Адыянс, які зрабіў усім дзіўны «Прэзент» (на фота злева), сцяўшы звычайны камень тоўстым дротам. У «Дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» лаўрэаткай стала віцяблянка Марына Смаль (ВДТУ, пераможца леташняй «Арт-сесіі» ў намінацыі «Авангард») за работу «Эдо». Не вызначылі пераможцу на сёлетняй «Арт-сесіі» ў намінацыі «Дызайн». Затое дызайнеры адзення з ВДТУ атрымалі сваё ў спецраздзеле «Ільняная сукенка» (публічны паказ праходзіў перад адкрыццём выставы). Лаўрэаткамі сталі Алеся Каўко, Вольга Кучарэнка, Інэса Качан. Былі таксама ўручаны спецпрызы гарадской думы г. Рэзекне, Беларускіх саюзаў мастакоў і дызайнераў.

Разам з дыпломамі лаўрэаты атрымалі ў якасці «Арт-стыпендыі» 200 тысяч рублёў. Журы вызначыць 40 найлепшых работ, якія да канца чэрвеня будуць экспанавацца ў мастацкай галэреі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Дарэчы, конкурсную і экспазіцыйную камісію сёлетняй «Арт-сесіі» ўзначальвала загадчыца галерэяй Ларыса Лысенка. Такім чынам, упершыню ў сваёй гісторыі «Арт-сесія» будзе мець працяг у іншым горадзе – культурнай сталіцы Беларусі 2010 года, які, – добра гэта ці дрэнна, – але адчувальна паўплываў на змястоўную канцэпцыю праекту.

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП». Фота Сцяпана БАЯРСКАГА

і З. К.



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version