Витебское ПЛХО

Да юбілею Броўкі

Сёлета Беларусь адзначыць 105-гадовы юбілей нашага земляка, Народнага паэта БССР Петруся Броўкі. Ён нарадзіўся на Ушаччыне 25 чэрвеня 1905 года.

Віцебская гарадская бібліятэка імя П. Броўкі пачала на мінулым тыдні месячнік, прысвечаны жыццю і творчасці пісьменніка. У першым мерапрыемстве бралі ўдзел навучэнцы гімназіі №5 Віцебска, літаратары, бібліятэкары, група хору пад кіраўніцтвам Віталія Раўзы.

Пра творчасць Броўкі распавяла паэтка Вольга Русілка, вершы са сваёй апошняй кнігі «Зрэшты» чытаў пісьменнік Уладзімір Папковіч, а паэт Давід Сімановіч дзяліўся ўспамінамі – цытаваў старонкі сваёй кнігі «Витебский вокзал, или Вечерние прогулки через годы», звязаныя з Петрусём Броўкам. Справа ў тым, што за тры тыдні да свайго 70-годдзя (1975 год) Пятрусь Броўка наведаў Віцебск і перадаў праз Давіда Сімановіча зварот да віцяблян з нагоды свайго юбілею. Гэты ліст Давід Сімановіч падарыў падчас імпрэзы бібліятэцы.

«Заўсёды радуюся поспехам маіх дарагіх землякоў – віцяблян. Жадаю, каб з кожным днём вашы дасягненні раслі і памнажаліся. Шчыра ўдзячны і за вялікую ўвагу да маёй творчасці, а гэта дае добры настрой для працы наперадзе. П. Броўка. Чэрвень 1975 г.».

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version