Витебское ПЛХО

Заззялі ў Субоціцы

Тэатр

Беларускі тэатр «Лялька» вярнуўся з лялечнага фэста ў Субоціцы (Сербія) «на кані» – актрыса тэатра Вольга Маханькова атрымала прыз за лепшую жаночую ролю.

Віцябляне паказалі на ХVIII Міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў адзін з лепшых сваіх спектакляў – «Хлопчык-Зорка» А. Уайльда. Надзіва эстэтычны, філасофскі твор, які ўжо неаднойчы адзначаўся самымі высокімі ўзнагародамі спецыялістаў. Вольга Маханькова грае ў ім маленькую прынцэсу – невялікі эпізод у спектаклі, але менавіта ён стаўся «куляй». Наравістай дзяўчыне, прывычнай да ўвагі і ўсеагульнай любові, прыводзяць новую цацку – выродлівага хлопчыка, які чамусьці лічыць сябе казачным прыгажуном. Але весялосць прынцэсы нядоўгая. Бесклапотны смех змяняецца роспачным плачам. Трагедыя, якая адбываецца з ёю ў гэты час, праходзіць дзесьці па-за ўвагай гледача. Але дзякуючы акцёрскаму майстэрству вельмі ярка і дакладна перажываецца актрысай, якая здолела спалучыць у маленькім эпізодзе і нораў, і лёс, і трагедыю...

Адразу пасля вяртання ў Беларусь, віцебскія лялечнікі сталі ўдзельнікамі VI Міжнароднага фестывалю лялечных тэатраў у Мінску, дзе паказалі даволі новы свой спектакль «Кветачка-вясёлка» паводле аповесці Валянціна Катаева. Прыгажосць гэтага твора ацанілі і гледачы, і госці мінскага фестывалю. Але сталічны фестываль быў пазаконкурсны.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version