Витебское ПЛХО

Жэўжыкі ад Славука

Галерея

Для тых, у каго жыве патрэба ў чараўніцтве, хто не губляе здольнасці фантазіраваць і верыць у цуд – выстава вядомага беларускага графіка Валерыя СЛАВУКА «Персанажы беларускіх міфаў, легенд і паданняў», прадстаўленая ў Мастацкім музеі Віцебска.

Кожная работа Валерыя Славука – нібы казачная гісторыя, пачатак і працяг якой аўтар прапануе прыдумаць гледачу. Дапамогуць назвы работ і тлумачэнні да іх. «Валасень, – чытаем мы, гледзячы на валасатую істоту з доўгімі рукамі. – Хатні дух, які па начах пужае людзей у сне: драпае кіпцюрамі па тварах, кудлаціць валасы, гудзіць у вушы, казыча пяткі». А вось салодкая парачка на лаўцы каля печкі: «Дамавік і Дамавуха. Міфічныя духі дома, жывуць пад печчу, у сенцах, у каморы. Ахоўваюць дом, маёмасць, клапоцяцца пра гаспадарку, караюць вінаватых за сваркі»...

Прывезеныя ў Віцебск работы Славука – сапраўдны «дапаможнік» для вывучэння беларускага фальклору. Мы не толькі даведваемся, што Балотнік – «з усіх балотных нячысцікаў найбольш пачварная істота, якая ўвечары і раніцай крычыць на розныя галасы, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка ў багну», а Жэўжык – «вадзяны бажок, апякун рэк, дужы, жывы і спрытны, ратуе тых, хто тоне», але і бачым графічныя выявы ўсіх гэтых мудрагелістых стварэнняў. Яны прывабныя нават у сваёй агіднасці і выродлівасці.

Класік беларускай графікі Валерый Славук (працуе ў станкавай і кніжнай графіцы) – наш зямляк, нараджэнец г.п. Коханава (1947). Атрымаў адукацыю ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1977). Лаўрэат VI Талінскага трыенале графікі (1983), прэміі прафсаюзаў Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мае дзяржаўную ўзнагароду – медаль Ф. Скарыны (2009).

Лічаць, што працы В. Славука лепш глядзець «жыўцом» (нават самы якасны друк не можа перадаць руху пяра і думкі аўтара). Гэтая рэдкая магчымасць і з’явілася зараз у віцяблян. А яшчэ ўсе гэтыя персанажы В. Славука «насяляюць» кнігу «Чароўны свет», якую выпусціла выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» пры падтрымцы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (2008).



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version