Витебское ПЛХО

У гонар Еўфрасінні

Не хлебам адзіным

Карэспандэнт «ВП» узяў удзел у хрэсным ходзе ў гонар Еўфрасінні Полацкай.

Пакуль са мной не здарылася асабістая бяда, вобраз Еўфрасінні Полацкай быў для мяне не больш чым хрэстаматыйным. Са школьных падручнікаў я памятала, што гэта ўнучка князя Усяслава Чарадзея, нявеста Хрыстова, заснавальніца храмаў, вялікая падзвіжніца, асветніца і кніжніца, першая беларуская святая, нябесная апякунка нашай краіны. Але калі я захварэла, дык апошняе, што памятаю перад аперацыяй, пакуль не ўзяўся наркоз, гэта гарачую малітву нават не да Госпада, а менавіта да Еўфрасінні Полацкай. Пэўна, у той пакутны момант маё беларускае сэрца з сабору ўсіх святых інтуітыўна абрала самую блізкую памочніцу перад Богам. І хвароба – адышла… З таго часу Еўфрасіннюшка для мяне не проста ўпрыгожаная цытатамі асоба з падручніка гісторыі, а мая самая любімая святая…

Таму ў хрэсным ходзе з Віцебска ў Полацк, прысвечаным яе памяці, не ўзяць удзел было б недаравальна. Пілігрымы ішлі не проста пыльнай аўтатрасай – яны паўтарылі практычна той жа самы шлях, па якім стагоддзе таму вярталіся дадому святыя парэшткі. Хрэстаходцы выправіліся ў дарогу ранкам першага летняга дня ад Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Віцебска. А сустракалі іх у Полацку, сэрцы зямлі беларускай, 4 чэрвеня, якраз напярэдадні дня памяці святой Еўфрасінні. Я прайшла з імі, на жаль, толькі адзін дзень з чатырох: чакала праца.

У гэтым артыкуле я паспрабавала спалучыць свае асабістыя ўражанні і сведчанні іншых удзельнікаў хрэснага ходу, прымеркаванага да 100-годдзя перанясення мошчаў найпадобнай Еўфрасінні з Кіева ў Полацк, з рэтраспектыўным поглядам у год 1910, калі і адбылася гэта знакавая для ўсіх беларусаў падзея.

Адыход

1910 год. У красавіку 1910 года мошчы беларускай святой выправіліся з Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе захоўваліся сем стагоддзяў, на радзіму. 695 вёрст – ад Кіева да Оршы – кіпарысавую раку везлі па Дняпры на ўпрыгожаным кветкамі і ліхтарамі параходзе «Галавачоў». На абодвух берагах і днём і ноччу стаяла незлічоная колькасць народу. Ад Оршы да Полацка (каля 200 вёрст) раку неслі на руках. Сімвалічна, што перанясенне адбывалася адразу ж пасля Светлага Хрыстова Уваскрасення!

У Віцебску мошчы святой апякункі знаходзіліся 9 дзён, з 20 па 29 мая, у Мікалаеўскім кафедральным саборы. Такога духоўнага свята тагачасны губернскі горад яшчэ не ведаў. У храм цякла бясконцая плынь народу. Многія, хто прыпадаў да мошчаў, атрымлівалі дапамогу святой і духоўнае падсілкаванне.

Праводзілі святыню з Віцебска некалькі дзесяткаў тысяч чалавек (!) на чале з епіскапам Полацкім і Віцебскім Серафімам. Хрэсны ход ішоў па Гарадоцкай шашы. Апошні прыпынак для тых, хто не мог суправаджаць мошчы далей, зрабілі на 3-й вярсце ад горада, на вяршыне г.з. Волкавай гары. Столькі людзей гэта гара за свой век яшчэ не бачыла!

2010 год. Праз стагоддзе з Віцебска адыходзіла не больш за 60 чалавек (для хрэснага ходу, аб якім гаварылі ледзь не цэлы год, гэта, мякка кажучы, вельмі мала). Па дарозе людзі мяняліся: хтосьці ад’язджаў, хтосьці далучаўся. Вернікі былі з розных гарадоў. Узначальваў працэсію іерэй Аляксандр Кавалёў – інспектар Віцебскага духоўнага вучылішча, кіраўнік моладзевага праваслаўнага брацтва ў гонар святога праведнага Іаана Кранштацкага, якое і стала арганізатарам гэтай пілігрымкі.

Як ішлі праз Віцебск, на сэрцы ляжала скруха. Хоць і адраджае наш любы горад свае старыя храмы-пярліны, аднак пакуль паглядае на свет Божы толькі краем вока. Гараджане ў асноўным глядзелі на нас з непаразуменнем, як на нейкіх іншапланетнікаў. На вялікі абраз з Еўфрасінняй, што захоўваецца ў Свята-Пакроўскім храме і які штогод нясуць падчас хрэснага ходу ў Смаленск, перахрысціліся адзінкі. Хлебам-соллю вернікаў сустрэлі толькі каля храма ў гонар Ціхана Задонскага на вуліцы Цітова. Грукат трамваяў, гарадскі тлум, загады даішнікаў… Нават неба было нейкім абыякавым да нас. Ці то мы перашкаджалі Віцебску, ці то Віцебск перашкаджаў нам...

Таму калі мінулі дарожны знак з гербам з выявай Збаўцы, прызнаюся, адразу стала лягчэй. І неба перамянілася – вышытае бялюткімі аблокамі, яно нібы бласлаўляла нас.

Шляхам Еўфрасінні

1910 год. Далейшы шлях да Полацка быў усланы кветкамі, белымі абрусамі. У многіх месцах перад сустрэчай святыні людзі вешалі сцягі на свае хаты, ладзілі прыгожыя брамы з зеляніны, пад якімі на сталах ставілі абразы і хлеб-соль. Гэтак святыню ўшаноўвалі ў вёсках Заронава, Сіроціна, Лоўша, Зуі, Ігумена-Обаль, Шацілава, Сосніца, Струнь.

У Сіроціне мошчы сустрэлі хрэсныя хады з Лепельскага і Гарадоцкага паветаў. 10 тысяч паломнікаў (!) не паспелі за адну ноч прыкласціся да святыні, і паліцыя проста знемагала, наводзячы парадак у натоўпе. Нялёгка было і святарам – малебны ў Сіроцінскай царкве служылі ўсю ноч без перапынку. Апошнім прыпынкам працэсіі перад Полацкам стала вёска Струнь, дзе хрэсны ход узначаліў архімандрыт Панцеляймон, настаяцель Віцебскага Свята-Троіцкага Маркава манастыра.

2010 год. Я прайшла з хрэстаходцамі толькі чвэрць шляху – 24 кіламетры, да вёскі Старое Сяло, дзе ў першы дзень вандроўнікі спыніліся на начлег у мясцовай школе. На наступны дзень вернікам трэба было пераадолець 31 км – да вёскі Лоўша. Затым іх чакалі 30 км да Гаранаў. На 4 чэрвеня выпадаў самы кароткі адрэзак – 19 км.

Калі нехта думае, што ў хрэсныя хады ходзяць адны лайдакі, абы толькі не працаваць, яны вельмі памыляюцца. Гэтыя людзі выконваюць вялікую працу – яны моляцца. За сябе, блізкіх, сяброў, суседзяў, начальнікаў. Дабрадзеяў і ворагаў. За Віцебск, Оршу, Полацк… За родную Беларусь. Гэта цяжка: адчуваць збітымі нагамі кожны каменьчык на дарозе і пры гэтым не губляць нітку малітвы. Аднак дадому многія вяртаюцца шчаслівымі: няхай прыдбалі крывавыя мазалі, але пазбавіліся ад каросты на душы.

Хрэсны ход – гэта перасоўны храм. Тут ёсць і абразы, і харугвы, і святар, і вернікі, і малітва. А неабсяжнае беларускае неба над галавой – купал гэтай метафарычнай царквы.

У першы дзень пястунняй хрэснага ходу была 9-гадовая Насцечка Ментузова. Дзяўчынка і яе маці Алена па чарзе неслі прыгожы, чымсьці падобны на карціну, абраз з выявай святой Еўфрасінні. Насця займаецца акрабатыкай і ледзь не ўвесь адрэзак шляху ішла сваімі ножкамі. Толькі пад канец стамілася і далей ўжо ехала ў машыне «хуткай дапамогі». Дзяўчо ўвесь час нешта шчабятала, сур’ёзна праінфармавала мяне аб інтэрнэт-прагнозе надвор’я, на прывалах збірала кветачкі, рабіла з іх букецікі і адорвала імі жанчын.

Хрэсны ход да самага Полацка суправаджалі супрацоўнікі ДАІ і медыкі. У першы дзень дзяжурылі даішная машына з патрыятычным надпісам «Люблю Беларусь» і брыгада Віцебскай станцыі хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі на чале з урачом Леанідам Пугачовым.

Леанід Леанідавіч распавёў, што ў яго і фельдчарыц Валянціны Дутчанкі і Таццяны Шыраевай такое незвычайнае дзяжурства выдалася ўпершыню. На шчасце, працы ім ніхто з хрэстаходцаў не нарабіў. «Няшчасны выпадак» здарыўся толькі аднойчы: адзін з маладзёнаў парэзаў палец, калі адчыняў банку кансерваў. «Дзякуй Богу, дайшлі! Без здарэнняў! Самае вялікае выпрабаванне было для нашай машыны – дзе вы бачылі, каб «хуткая» ехала з хуткасцю 5 кіламетраў у гадзіну?!» – прызнаўся доктар.

У наступныя дні, ужо без мяне, багамольцы прайшлі вёску Ужляціна, дзе нарадзіўся свяшчэннапакутнік Мікалай Віцебскі (Акаловіч), Шуміліна, Лоўшу, дзе ў мясцовым храме адслужылі начную літургію. Сёлета ў Лоўшы начавалі вернікі, а стагоддзе таму – мошчы святой апякункі Беларусі.

Сустрэча ў Полацку

1910 год. У другой палове 2 чэрвеня пад спевы трапара найпадобнай Еўфрасінні яе мошчы ўрачыста ўнеслі ў Полацк, і збыліся прарочыя словы святой, што яна вернецца ў родны горад. Спачатку раку з мошчамі паставілі ў кафедральным Мікалаеўскім саборы. У гэты час званілі званы ўсіх полацкіх храмаў. А 4 чэрвеня нятленныя парэшткі перанеслі ў Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр, дзе іх змясцілі ў срэбраную раку ў візантыйскім стылі. На яе выраб вернікі ахвяравалі вялізныя па тых часах грошы – 12 тысяч рублёў. Сведкамі перанясення былі вялікая княгіня Елізавета Феадораўна, шматлікія ваенныя і грамадзянскія чыны і тысячы паломнікаў.

Аднак пасля рэвалюцыі, у 1922 годзе, раку з мошчамі ўскрылі (!) і адправілі на атэістычную выставу ў Маскву. Затым прывезлі ў Віцебск – як антырэлігійны экспанат для мясцовага краязнаўчага музея. Каштоўную раку рэквізавалі на патрэбы рэвалюцыі. Але ў 1943 годзе мошчы зноў вярнуліся ў Полацк. А ў 2007 годзе іх перанеслі ў новую раку, якую па падабенстве старой зрабіў мастак Мікалай Кузьміч.

2010 год. У Полацку багамольцаў сустрэлі шматлікія вернікі, моладзь і прадстаўнікі мясцовай ўлады. Быў нават мэр горада Уладзімір Тачыла. Адмыслова да прыходу хрэстаходцаў спяшаліся хутчэй скончыць з усталяваннем Паклоннага крыжа на перакрыжаванні вуліц Гагарына і Успенскай. Менавіта тут, на колішнім ускрайку Полацка, стаяла капліца, дзе гараджане сустрэлі хрэсны ход з мошчамі стагоддзе таму. Так што сёлетняе вітанне адбылося на знакавым гістарычным месцы.

Паклонны крыж вышынёй 8 метраў і вагой 800 кілаграмаў, які нагадвае духоўны сімвал Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай, зрабіла прадпрыемства «Технолит-Полоцк». Крыж асвяцілі і адслужылі каля яго малебен. «Канешне, цяжкасці былі, – прызнаўся палачанам святар Аляксандр Кавалёў. – Паломнікам было цяжка фізічна, аднак калі шлях здзяйсняецца з малітвай, усе перашкоды пераадольваюцца».

У дзень памяці Еўфрасінні Полацкай, 5 чэрвеня, у «горадзе гарадоў беларускіх» адбыліся вялікія ўрачыстасці. У Свята-Еўфрасіньеўскім манастыры адслужылі чатыры боскія літургіі. Адну з іх узначаліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі Філарэт. Сваё віншаванне ўдзельнікам урачыстасці даслаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Скончылася свята хрэсным ходам ад Сафійскага сабора да Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра.

***

Яна даравала нам і «атэістычную выставу», і «антырэлігійны экспанат», і занядбанне пабудаваных ёю храмаў, і знікненне крыжа, што па яе просьбе зрабіў Лазар Богша. Яна, субяседніца анёлаў, чуе нас, грэшных. І дапамагае нам. Манаскае імя вялебнай Еўфрасінні ў перакладзе з грэчаскай азначае «радасць». Няхай жа яна і надалей азарае наша жыццё духоўнай радасцю – бо без яе проста немагчыма вытрымаць зямную журбу…

Таццяна МАЦЬВЕЕВА

Не хлебам адзіным У гонар Еўфрасінні

НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version