Витебское ПЛХО

У дзень Быкава

імпрэза

«Ён быў прарок і вёў за сабой іншых. За ім ішлі. Яму верылі. І ён вучыў боскаму. Бо і сам быў паўбогам…»

Гэта словы з кнігі Васіля Быкава «Парадоксы жыцьця» (2004 г.). Яна выйшла праз год, як народны пісьменнік Беларусі сышоў на неба. Наўрад ці было ў гэтых словах штосьці асабістае. Аднак «апостал нацыі» і «вялікі беларус», як сталі называць Быкава пасля смерці, «мог сабе тое дазволіць» – прадбачыць і быць «прарокам» яшчэ пры жыцці.

Такія думкі наведалі падчас святочнай імпрэзы на радзіме славутага літаратара – у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна. Сёлета 19 чэрвеня, у дзень нараджэння Быкава, тут зноў уручылі прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, якая надаецца «за яскравую грамадскую і творчую дзейнасць на карысць Беларусі і свабоды». Яе лаўрэатам упершыню стала жанчына – кіраўніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча з вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна Ада Райчонак. (Першымі ўладальнікамі прэміі ў 2008 годзе сталі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў і палітык Павел Севярынец. Летась узнагароду атрымаў мастак Алесь Пушкін).

Атрымліваючы дыплом і стылізаваную статуэтку, Ада Эльеўна расчулена прамовіла: «Я ведаю, што ў Беларусі шмат людзей, якія для Бацькаўшчыны зрабілі больш, чым я. …Я ўспрымаю гэтую ўзнагароду як аванс, і гэта будзе прымушаць мяне працаваць яшчэ больш».

Гэту жанчыну называюць «маці пленэраў», з ёй лічаць за гонар быць знаёмымі многія дзеячы мастацтва. Ада Эльеўна прысвяціла сваё жыццё збіранню і папулярызацыі спадчыны мастака Язэпа Драздовіча. Стварыла ў Германавічах два музеі – мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча і недзяржаўны літаратурна-мастацкі музей імя свайго заўчасна памерлага сына, пісьменніка і грамадскага дзеяча Міхася Райчонка.

Пасля ўручэння прэміі каля сядзібы-музея В.Быкава адбылося свята. Ушанаваць памяць літаратара сабралася больш за сто прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных гарадоў Беларусі, прысутнічалі супрацоўнікі Ушацкага райвыканкама. Ганаровым госцем на свяце быў паэт Генадзь Бураўкін.

Каля ганка роднай хаты Быкава чыталі вершы, гралі на цымбалах, танчылі вальс, спявалі. Пра што? Ды хаця пра тое, ці хацела б скінуць свае жалезныя латы і пацалавацца цнатлівая ваярка за свабоду Жанна д’Арк… Ляцеў пад неба шыкоўны голас каларытнага саліста мінскага гурта «Рэха» Андрэя Танкінданга. А яшчэ на свяце Быкава нібы прысутнічалі Янка Купала, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч – яны назіралі за ўсім з габеленаў віцебскай мастачкі Святланы Баранкоўскай, якія размясцілі проста на падворку сядзібы-музея. Удзельнікі свята таксама напісалі беларускую дыктоўку, тэкст якой зачытала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. Гэта быў урывак са знакамітага твору Быкава «Доўгая дарога дадому».

А над быкаўскай хатай увесь час аб нечым шапацеў стары плячысты дуб. Свабодзе ягонай думкі цяпер нішто не замінае…

Таццяна МАЦЬВЕЕВА. Фота Сцяпана БАЯРСКАГА



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version