Витебское ПЛХО

Копія плашчаніцы ў Віцебску

Падзея

У віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага выстаўлена для агляду, ушанавання й малітвы копія славутай Турынскай плашчаніцы.

Урачыстае прывітанне копіі рэліквіі адбылося ў мінулую нядзелю. Лейтматывам святочнай імшы, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, былі словы Святога Пісання: «Блаславёны той, хто не бачыў, але паверыў». «Гэтая плашчаніца дапаможа нам паверыць, дапаможа ўмацаваць нашу веру, надзею і любоў», – падкрэсліў у прамове перад імшой біскуп.

«Няма такой рэчы ў свеце, аб сапраўднасці, аўтэнтычнасці якой было столькі спрэчак і дыскусій», – казаў падчас гаміліі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк з мінскага касцёла Святых Сымона і Алены, дзе, дарэчы, і захоўваецца з 2002 года копія святыні.

У сваёй казані да вернікаў святар зрабіў невялікі экскурс у гісторыю гэтага незвычайнага савана. Узгадаў пра пажар 1532 года ў Шамберы, падчас якога плашчаніца была пашкоджана. У 1898 годзе палатно выставілі (ужо ў Турыне) на агляд, і фатограф-аматар Секонда Піа, які здымаў саван, выявіў на негатывах чалавечае аблічча… У 1988 годзе Ватыкан дазволіў правесці навуковыя даследаванні плашчаніцы метадам радыёвугляроднага аналізу, які паказаў, што палатно было выраблена ў… Сярэднявеччы. Здавалася б, падробка, і ўсё на гэтым. Але дакладнасць аналізу была пастаўлена пад сумнеў самімі ж навукоўцамі – апынулася, што ўзоры, якія былі ўзятыя для аналізу, адразалі не ад асноўнай тканіны, а ад латаў, накладзеных падчас адной з паправак палатна. Такім чынам, сказаць «так» альбо «не» навука пакуль не можа. Даць рады можа толькі вера. «Калі падыходзіш да плашчаніцы з верай, у спакоі і малітве – яна адарае ласкай», – запэўніў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк і пазнаёміў вернікаў з адмысловай малітвай.

Па ягоных словах, існуе сем копій плашчаніцы, зробленых у ЗША ў 1978 годзе па негатывах пры дапамозе касмічных тэхналогіяў NASA – тымі ж апаратамі, што фатаграфуюць ландшафты Месяца. Копія, якая зараз знаходзіцца ў касцёле Езуса Міласэрнага, – апошняя, сёмая. Пастаянна яна знаходзіцца ў Мінску (пры касцёле Святых Сымона і Алены існуе навукова-даследчы цэнтр па вывучэнні Турынскай плашчаніцы), але зараз адбітак «нямой сведкі» пакутніцкай смерці Хрыста выправіўся ў так званую перэгрынацыю (вандроўку) па ўсходняй частцы Віцебскай дыяцэзіі і яе парафіях. У Віцебску копія плашчаніцы будзе да 4 ліпеня, потым выправіцца ў Оршу.

Даведка «ВП»: Турынская плашчаніца – чатырохмятровае льняное палатно, у якое, па паданні, Юзаф з Арыматэі завярнуў цела Езуса Хрыста пасля Яго смерці на крыжы. Захоўваецца ў саборы Святога Яна Хрысціцеля ў Турыне (Італія). На тканым саване, у які было абгорнута цела Езуса Хрыста, цудоўным чынам засталіся адбіткі аблічча і цела Збавіцеля, сляды крыві, якая цякла з ран. Магчыма, саван-плашчаніца з’яўляецца сведчаннем галгофскіх падзей двухтысячагадовай даўнасці.

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП».



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version