Витебское ПЛХО

Махнём на «Фэст на Дзядку»!

Анонс

Недалёка ад Глыбокага паміж Пятровым і Успенскім пастамі штогод праводзіцца «Фэст на Дзядку», на які збіраюцца глыбачане, жыхары суседніх раёнаў і турысты. Сёлета фэст адбудзецца 18 ліпеня.

Як паведаміла адна з арганізатараў фэста Алена Арэхава, старшыня СВК «Пятроўшчына», кожны год у фэста свая тэматыка. У гэтым годзе ён прысвячаецца дынастыям.

А кожны з гасцей абавязкова знойдзе тут занятак для сябе. Будуць выступаць фальклорныя гурты, клубы гістарычнай рэканструкцыі, прамаўляць паэты і краязнаўцы, адбудуцца тэатралізаванае прадстаўленне, конна-спартыўныя спаборніцтвы, старадаўнія забавы, майстры пакажуць свае вырабы. Зразумела, не абыдзецца без шашлыкоў і смажаных каўбасак.

«Фэст на Дзядку» карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў сельскіх жыхароў, бо тут можна купіць карову ці цяля, каня ці жарабяці, курэй ці куранят, парасят і дровы на зіму.

Да таго ж месца, дзе праходзіць свята, зачароўвае сваёй прыгажосцю, тут ёсць і свой дэндрапарк.

Как дабрацца на «Фэст на Дзядку», трэба ехаць ад Глыбокага ў бок Шаркаўшчыны да вёскі Пятроўшчына, там звярнуць на Бабічы і – вы амаль на месцы.

– Пачнуцца святочныя мерапрыемствы апоўдні – каб усе госці паспелі, – дадала Алена Арэхава.

Алена АЛІМАВА, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version