Витебское ПЛХО

Паляшуцкія іконы

Галерэя

Адзін з мастацкіх праектаў «Славянскага базару» можна пабачыць ужо зараз, наведаўшы абласны краязнаўчы музей. Гэта выстава беларускіх народных абразоў з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, што знаходзіцца пад Мінскам.

У экспазіцыі – 36 абразоў XIX – пачатку XX ст.ст., сабраных у вёсках і хутарах Палесся і Падняпроўя падчас навуковых экспедыцый 1977-1995 гг. Абразы пісалі вясковыя мастакі-самавучкі. Часцей за ўсё імі ўпрыгожвалі сялянскія хаты, зрэдку – вясковыя храмы.

Народныя іконы, хоць і ствараліся згодна з праваслаўнымі традыцыямі, усё ж моцна адрозніваюцца ад кананічных. Напісаныя яркімі, сакавітымі колерамі, яны больш дэмакратычныя ў сюжэтах і выкананні. Малюнак рабіўся фарбамі проста па дошцы, без папярэдняй грунтоўкі. Любімым прыёмам дэкору ў «багамазаў», як называлі такіх самабытных мастакоў, быў раслінны арнамент. Часцей за усё – кветкі.

Народныя іканапісцы не валодалі акадэмічным малюнкам, іхні пэндзаль наіўны і непасрэдны, аднак гэтыя абразы вельмі саграваюць. Божая Маці і святыя глядзяць з іх так спакойна і ласкава, што здаецца: са сваёй недаступнай вышыні яны бачаць і разумеюць усе нашыя мірскія справы і клопаты. І робяць так, каб усім нам хапіла шчасця, надзеі, дабрыні…

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 11 ліпеня. Дадамо, што абразы з паляшуцкіх вёсак будуць эскпанавацца ў Віцебску досыць доўга – да канца верасня.

Таццяна МАЦЬВЕЕВА. Фота Вікторыі ДАШКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version