Витебское ПЛХО

«Дэкамерон» сыгралі лялькі

Прэм'ера

29 чэрвеня ў афішы Беларускага тэатра "Лялька" з'явілася прыцягальная і незвычайная назва - "Дэкамерон". Спектакль адрасаваны выключна даросламу гледачу. Такі твор у рэпертуары - сведчанне своеасаблівай сталасці калектыву. І не толькі з-за таго, што кніга Бакачча змяшчае больш за 100 навел...

Звычайна трактоўшчыкам бывае цяжка балансаваць на вузкай мяжы, за якой лёгкая эротыка ператвараецца ў распус-ту, а іранічнае падсмейванне становіцца злосным сарказмам. Як цяжка бывае данесці непаўторную атмасферу абуджэння і нараджэння новага грамадства, не разбэшчанага, а вольнага ад сярэднявечных комплексаў і забабонаў!

Адразу хочацца сказаць, што на спектаклі «Лялькі» шукальнікі «салёных» сцэн і сюжэтаў будуць расчараваны. Галоўны ўпор пастаноўкі зроблены менавіта на стварэнне рэнесанснай атмасферы гумару, свята, радасці ад светлага пачуцця – кахання.

У кнізе Бакачча стварае штучнае грамадства – групу сяброў, якая збегла з зачумленага горада (дасведчаны чытач разумее – ад сярэднявечнага цемрашальства) на волю, да святла, здароўя, жыцця. На сцэне «Лялькі» таксама ўсё ўмоўна. Глядач трапляе быццам і не на спектакль, а толькі на рэпетыцыю. У новай пастаноўцы будуць песні, танцы, музыка. А самае галоўнае – роздум. Аб тым, якое яно, сапраўднае каханне, чаму мець яго шчасціць не кожнаму. Аўтар п'есы (яго грае артыст

А. Маханькоў) раздае ролі. Таксама ўлічваючы асабістыя сімпатыі. І гэты своеасаблівы пралог спектакля каштоўны ўжо сам па сабе тым, што настройвае гледача на хвалю гумарыстычнага і лёгкага ўспрымання сцэнічнага дзеяння. Доўжыцца ён амаль усю першую дзею, але не стамляе дзякуючы гумару (і тэкставаму, і дзейнаму).

Непасрэдна інтрыга дзеяння пачынаецца пасля антракта. Некалькі навел «Дэкамерона» пераплецены ў адзіны сюжэт. Распавесці іх лялькам і артыстам дапамагае мультымедыйнае суправаджэнне, якое стварае дадатковыя магчымасці і аб'ём на сцэне. Незразумелым застаецца адзіны ход, калі сцэна на экране амаль цалкам замяняе працу з шыкоўнай лялькай-суседкай. Яркая, эфектная лялька ў чалавечы рост з'яўляецца перад гледачом толькі аднойчы. Увесь астатні час на сцэне глядач бачыць суседку ў мультымедыйнай праекцыі.

Увогуле ж, поспех гэтага спектакля, як ніякага іншага, залежыць ад атмасферы ў зале. Добразычліваму, «рэнесанснаму» гледачу, адкрытаму для смеху, кахання і радасці, ён, безумоўна, спадабаецца.

Пастаноўка адметная яшчэ і тым, што стала першай сур'ёзнай працай для маладых артыстаў Валерыя Зімніцкага і Міхаіла Клімчука, якія толькі на пачатку сезона прыйшлі ў трупу «Лялькі». Побач з імі ў спектаклі працуюць вопытныя лялечнікі: Алесь Маханькоў, Ганна Сцепанец, Алег Рыхтэр, Вольга Маханькова, Вольга Лазебная і Аляксей Макарскі.

Паставіў спектакль мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук, лялькі і дэкарацыі прапанавалі Ганна і Алесь Сідаравы, музыку напісаў кампазітар Алег Залётнеў.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП». Фота Людмілы СІМАНЁНАК



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version