Витебское ПЛХО

«Ваўкі»

Кінапраграма

Беларускі рэжысёр Александр Колбышаў паказаў у Дзень культуры Беларусі сваю дэбютную

поўнаметражную стужку «Ваўкі« (у ролях – Дзмітрый Ульянаў, Андрэй Панін, Уладзімір Гасцюхін ды іншыя).

Для віцебскага гледача стужка цікавая тым, што здымалася яна на Гарадоччыне, у вёсцы Андрэеўка, а ейным мастаком-пастаноўшчыкам выступіў наш зямляк Антон Гвоздзікаў – сын вядомага віцебскага скульптара Аляксандра Гвоздзікава.

1946 год. З эшэлона, у якім кудысь на усход вязуць вязняў, збягае зэк – былы акружэнец Кірыл (Дзмітрый Ульянаў). Збягае, бо выпадкова даведваецца, што цягнік прыпыніўся (праз буран) зусім недалёка ад ягонай роднай вёскі. Арганізоўваюцца пошукі. Галоўны энкавэдыст (Панін) скрыгоча зубамі – след згублены. А ўцекача хаваюць ягоныя ж землякі. Месца яго знаходжання выкрываецца толькі праз выпадковасць, наіўнасць ратавальнікаў і воўчы нюх энкавэдэшнікаў. Каб не падстаўляць сваіх, герой вырашае здацца, але... не паспявае, бо натыкаецца, паранены, на воўчую зграю. У выніку да этапнага цягніка вязуць пад канвоем ужо некалькі беларускіх сем’яў, што спрычыніліся да выратавання. На царкоўным купале трапеча чрвоны сцяг...

Як мяркуе кінакрытык Сяргей Матылёнак, «гэты фільм – маса невыкарыстаных магчымасцяў»: «У першай палове стужкі адчуваеш поўны недавер да таго, што адбываецца. Другая палова – захапляе, бо тут пачынаецца прыгода. Усім цікава, чым скончыцца... У стылістыцы адчуваецца ўплыў Турава. Добра сыгралі Гасцюхін і Панін, хаця Панін стараецца працаваць чыста знешне. Жаночыя працы яўна не дацягваюць – вельмі не хапае Макаравай, а замяніць няма кім. Не стае таксама тутэйшасці, натуральнасці. Гэта пакуль што, на жаль, застаецца за межамі магчымасцяў нашых рэжысёраў...»

Дадамо ад сябе. Слых сапраўды рэжа ненатуральная літаратуршчына ў дыялогах персанажаў. Ну не гавораць у беларускіх вёсках на такой кніжнай рускай мове. Дый у Расіі – наўрад. Адсюль і недавер. Тэатральнага таксама зашмат. У астатнім – цалкам прыстойна. Можна глядзець...

Даніла ДОЛЬНІК, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version