Витебское ПЛХО

Ад Оршы да Рагачова – з Караткевічам

Акцыя

Водная экспедыцыя «З Караткевiчам ад Оршы да Рагачова» стартавала ў Оршы 20 ліпеня. Яна пачалася з ускладання кветак да помніка беларускаму пісьменніку ў музейным комплексе гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Па інфармацыі сайта orshagorodmoy.info, тут адбыўся невялікі аўтарскі вечар, на якім удзельнікі акцыі прачыталі фрагменты твораў свайго земляка, прайшлі з гербам Оршы да дняпроўскай набярэжнай і запусцілі ў неба паветраныя шары, якія складалі надпіс «Караткевічу – 80» (нагадаем, што юбілей пісьменніка будзем святкаваць 26 лістапада).

Водная экспедыцыя ў гонар пачынальніка беларускага гістарычнага дэтэктыву праходзіць на катамаранах. Удзельнікі плануюць пераадолець 230 кіламетраў на працягу шасці дзён. Запланаваныя прыпынкі ў Ляўках, Магілёве, Быхаве, дзе пройдуць літаратурныя сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй і моладдзю.

Канчатковай кропкай экспедыцыі стане Рагачоў, услаўлены Караткевічам у шматлікіх творах, у тым ліку ў аповесці «Ладдзя роспачы». Такім чынам, водная экспедыцыя аршанцаў набывае сімвалічны сэнс.

Ініцыятарам мерапрыемства сталі аршанскія прыхільнікі творчасці Караткевіча. Да воднай экспедыцыі «З Караткевiчам ад Оршы да Рагачова» могуць далучыцца ўсё жадаючыя.

Таццяна САЛАЎЁВА, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version