Витебское ПЛХО

'Лялька' адкрыла сезон

Перад спектаклем «Жыў-быў Заяц», які паказалі лялечнікі ў гэты дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі танцавалі, гулялі, адказвалі на пытанні казачных герояў, атрымлівалі прызы і падарункі.

А ўвечары зала «Лялькі» сабрала дарослых гледачоў. Іх увазе быў прапанаваны прэм’ерны спектакль «Дэкамерон», а пасля яго – раскрылася галоўная інтрыга мінулага сезону. Стала ўжо добрай традыцыяй напярэдадні новага сезону ўзнагароджваць дыпломамі і памятнымі падарункамі лепшых артыстаў сезону мінулага. Вызначаюцца пераможцы шляхам тайнага галасавання творчай часткі калектыву. Вось толькі намінацыя «Лепшы эпізод» сёлета «ператварылася» ў «Лепшы дэбют». Бо дэбютантаў сярод лялечнікаў шмат – двое маладых артыстаў уліліся ў трупу яшчэ ў мінулым сезоне, а яшчэ для двух – Сяргея Талкача і Марыны Нікіцінай – юбілейны сезон «Лялькі» стане першым.

Лепшым сярод дэбютантаў названы Валеры Зімніцкі за ролю Джавані, уладальнікам прыза за «Лепшую мужчынскую ролю» стаў Алесь Маханькоў (роля Аўтара), а выканаўцай «Лепшай жаночай ролі» (ролі Нінэты) стала Вольга Маханькова. Усе «зорныя» вобразы сышліся ў спектаклі «Дэкамерон», які, як абяцае мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук, будзе рэгулярна ісці ў новым сезоне.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version