Витебское ПЛХО

Вучыцца ў Капусцінскага

Галерэя

У Віцебску 22 ліпеня адкрылася выстава, прысвечаная памяці славутага польскага журналіста, пісьменніка і паэта Рышарда Капусцінскага (1932-2007).

Экспазіцыя ў абласным краязнаўчым музеі пад назвай «Паэт рэпартажу Рышард Капусцінскі» ўтрымлівае больш за 30 планшэтаў з рэпартажнымі фотаздымкамі, падмацаванымі цытатамі і вершамі з шматлікіх кніг творцы. Ён, дарэчы, аўтар каля 30 рэпартажных, паэтычных, альбомных кніжак, перакладзеных на 36 моваў свету. На беларускай мове ў апошнія гады выйшлі зборнік вершаў «Вяртанне» (2007), раман «Імперыя» (2009), кніга «Імператар. Падарожжы з Герадотам» (2009).

Увага беларусаў да асобы Капусцінскага невыпадковая, бо мы з поўным правам можам лічыць гэтага вялікага чалавека сваім земляком – ён нарадзіўся і да 1942 года жыў у беларускім Пінску, дзе цяпер, на былым доме Капусцінскіх на вуліцы Суворава, усталявана ў яго гонар памятная шыльда. Пісьменнік неяк прызнаўся, што таму так ахвотна наведваў найбяднейшыя краіны, бо ў іх было нешта ад Палесся. Родны Пінск ён наведаў у 1997 годзе. Фотаздымкі з таго візіту таксама можна ўбачыць на выставе. Па словах апошняй сакратаркі пісьменніка Бажэны Дудко, якая прэзентавала выставу ў Віцебску, Капусцінскі жадаў напісаць кнігу пра Пінск, але, на вялікі жаль, мару гэтую не спраўдзіў (свае ўражанні і ўспаміны аб пінскім дзяцінстве ён пакінуў у кнізе «Імперыя»).

Дадамо, што Рышард Капусцінскі двойчы намінаваўся на літаратурнага Нобеля. У 2006 годзе яго апярэдзіў толькі турэцкі раманіст Архан Памук. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», – напісаў тады славуты індыец Салман Рушдзі.

І ўсё ж перадусім Капусцінскі быў журналістам. Ён добра ведаў, што такое свабода слова і якую ролю павінны выконваць СМІ ў несвабодных краінах. У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і праз гэта згубіў працу ў афіцыйнай прэсе. Але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ…

«А прэсу, дружа, мы мелі лаяльную, скажу нават – узорна лаяльную. Праўду кажучы, не было яе шмат… але гаспадар наш зыходзіў з такога прынцыпу, што нават найбольш лаяльнай прэсы не выпадае даваць зашмат, таму што з гэтага можа выпрацавацца навык чытання, а тады ўжо толькі крок да навыку думання, а вядома ж, якія гэта выклікае невыгоды, расчараванні, клопаты і засмучэнні…» Гэта цытата з «Імператара». Рышард Капусцінскі сапраўды быў чалавекам, чые рэпартажы не толькі інфармавалі, але, самае галоўнае – прышчаплялі звычайным чытачам навык думання, такі нязручны і таму ненавісны для любой улады. Пазнаёміцца з творчасцю гэтага чалавека варта ўсім, хто гэты навык пакуль не набыў альбо недзе па дарозе згубіў. Асабліва – журналістам. Бо творы Капусцінскага – актуальныя дагэтуль.

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП». Фота з выставы



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version