Витебское ПЛХО

Жылі для Беларусі

Юбілеі

У жніўні грамадскасць краіны адзначае 100-гадовыя юбілеі двух славутых дзеячоў беларускай культуры – стваральніка і кіраўніка народнага хору БССР Генадзя ЦІТОВІЧА (7 жніўня) і нязломнай паэткі Ларысы ГЕНІЮШ (9 жніўня).

Народны артыст БССР (1955) і СССР (1968) Генадзь Іванавіч Цітовіч – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў Новым Пагосце, што на Мёршчыне. Вучыўся ва універсітэце Стэфана Баторыя (1936-1939), скончыў Віленскую кансерваторыю (1939). У 1974-1975 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Стварыў у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці народны хор (1952), які ў 1964 стаў Дзяржаўным народным хорам БССР. Падчас этнаграфічных экспедыцый запісаў больш за тры тысячы беларускіх (пераважна), рускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх ды інш. народных песень, танцаў, найгрышаў. Ягоны ўнёсак у станаўленне і развіццё самадзейнага музычнага мастацтва Беларусі – неацэнны.

Як паведамілі ў Мёрскім райвыканкаме, на радзіме Цітовіча ніякіх вялікіх урачыстасцяў з нагоды 100-годдзя славутага земляка праводзіць не планавалася – усё будзе сціпла. А ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў гэтыя дні працуе выстава «Жыццё, прысвечанае песні…», прымеркаваная да юбілею руплівага збіральніка і інтэрпрэтатара беларускіх народных песень.

Святкаванні 100-годдзя Ларысы Геніюш будуць куды больш шырэйшыя і нават выльюцца за межы краіны. Нагадаем, гэты год быў абвешчаны грамадскасцю Годам Ларысы Геніюш. У Мінску выйшаў з друку біяграфічны альманах «Асоба і час», цалкам прысвечаны пісьменніцы. У ім друкуюцца шмат яе невядомых твораў, здымкаў, успаміны, лісты, адрасаваныя Быкаву, Караткевічу, Танку ды іншым знакавым беларускім асобам. Бардаўскі фэст, прысвечаны паэтцы, прайшоў у Мосары (Глыбоцкі раён). А ў Мінску адбыўся паказ фільма пра Ларысу Геніюш «Птушкі без гнёздаў» ды была зладжана вандроўка «Зямля Геніюш. Готыка Беларусі». 7 жніўня ўрачыстасці адбудуцца у Зэльве (Гродзеншчына), дзе з 1956 года жыла пісьменніца пасля 8-гадовай адсідкі ў сталінскіх лагерах і дзе скончыла ў 1983-м свой зямны шлях. 9 жніўня, у дзень народзінаў паэткі, адкрыецца мемарыяльная шыльда ў Празе – на доме, дзе жыла Геніюш (1937-1948).

Яна прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, бо па сваёй сутнасці не была чалавекам савецкім – свой дар, свой талент і сваё жыццё яна магла аддаваць толькі роднай Беларусі: «Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць. Як жыць, дык жыць для Беларусі, а без яе – зусім не жыць».

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version