Витебское ПЛХО

Віцебск стварае свой гімн

Наш горад

Вiцебскі гарвыканкам абвясціў конкурс на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада

«Конкурс на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада праводзiцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкiх твораў, якiя адпавядаюць статусу горада Віцебска як самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Віцебскай вобласці, якая мае сваю індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць», – тлумачыцца на сайце гарвыканкама.

Як сцвярджаюць арганізатары конкурсу, ён будзе адкрытым і добраахвотным. Удзел у ім могуць узяць не толькі пэўныя асобы, але і творчыя калектывы.

«Тэкст на беларускай мове i музыка гімна павiнны мець высокі мастацкі ўзровень, iнтанацыйна-меладычную яснасць, патрыятычнасць, запамiнальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, адлюстроўваць індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска ў кантэксце развіцця Рэспублікі Беларусь», – гэта патрабаванні да літаратурных і музычных твораў удзельнікаў.

Варыянты гімну будзе разглядаць адмысловая камісія па правядзенню конкурсу на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада Віцебска, склад якой будзе прызначацца распараджэннем старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Рашэнне – па вынiках абмеркаванняў і на падставе большасцi галасоў – будзе выносіцца шляхам тайнага галасавання. Камiсiя вызначае адзін лепшы твор адпаведна тэксту i музыкі. Калi ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст або музыка будуць прызнаны лепшымi, камiсiя мае права вылучыць яго асобна.

Вынікі падвядуць да 29 кастрычніка 2010 года.

Даніла ДОЛЬНІК, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version