Витебское ПЛХО

«Magnificat» – у верасні

Анонс

Міжнародны фестываль хрысціянскіх дакуметальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2010» пройдзе сёлета ў верасні і адкрыецца ў Мінску, а не ў Глыбокім.

Урачыстае адкрыццё кінафоруму пройдзе 7 верасня ў сталіцы, бо арганізатары фестывалю прымеркавалі яго да некалькіх юбілеяў мінскіх святынь – 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і 100-годдзя з дня пабудовы касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Дагэтуль «Magnificat» пачынаўся ў чэрвені ў Глыбокім. Як паведамілі ў Віцебскай курыі Рыма-каталіцкай царквы, перанос терміну правядзення адбыўся яшчэ ў чыста практычных мэтах: на чэрвень прыпадаюць час адпачынкаў і вакацыяў, а таксама пілігрымкі ў Будслаў.

Сёлета фестываль хрысціянскіх фільмаў пройдзе ў шосты раз і на Глыбоччыну (Удзела, Мосар, Глыбокае) пераберыцца ўжо на другі дзень – 8 верасня. У ім возьмуць удзел прадстаўнікі 15 краін. Найбольш прадстаўнічыя дэлегацыі – з Беларусі, Расіі, Італіі ды Іспаніі. Фільмы перакладаюцца на беларускую мову (плюс запісваюць дубляваныя дыскі). Пераклад агучвае прафесійны дыктар Алег Вінярскі.

Нагадаем, фестываль «Magnificat» з’яўляецца міжканфесійным. Кіна- і тэлефільмы, якія ўдзельнічаюць у конкурснай праграме, створаныя ў розных хрысціянскіх традыцыях.

Закрыццё фестывалю адбудзецца 11 верасня.

Даніла ДОЛЬНІК, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version