Витебское ПЛХО

Перад абліччам Каралевы

Фэст

У Браславе 21-22 жніўня прайшлі традыцыйныя ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў.

Нагадаем, летась абраз быў каранаваны папскімі каронамі – Валадарка Азёраў стала Каралевай. Гадавіне каранавання і былі прысвечаны сёлетнія ўрачыстасці. Яны таксама завяршалі святкаванні 10-годдзя Віцебскай дыяцэзіі, таму атрымаліся надзвычай насычанымі і прадстаўнічымі. Да фэсту былі прымеркаваны V дыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Браславе і IV пілігрымка сем’яў. У санктуарыі Маці Божай Каралевы Азёраў сабраліся не толькі святары і вернікі з Беларусі, але іерархі з Украіны, Малдовы, Расіі, Літвы, Латвіі і Польшчы.

22 жніўня тысячы ўдзельнікаў фэсту маліліся за беларускія сем’і. Мужы і жонкі мелі магчымасць у гэты дзень аднавіць свае сужэнскія абяцанні перад абліччамм Каралевы. І нават атрымаць памятку аб гэтай падзеі ад біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна.

Кульмінацыйнай падзеяй свята стала святая імша а 11 гадзіне 22 жніўня, якую ўзначаліў мітрапаліт Львоўскі арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі. Канцэлебравалі святую імшу біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны біскуп Гнезненскай дыяцэзіі Войцех Поляк, дапаможны біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі Пётр Мальчук ды іншыя.

Зьміцер КАЗАКЕВІЧ, «ВП»



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version