Витебское ПЛХО

Былiны старадаўняга Кiева

АБ’ЕКТЫЎна

У 35 кіламетрах ад Кіева ля сяла Капачова будуецца Дзядзінец – Кіеўскі крэмль у ягоных гістарычных (10 га) памерах. Як у V–XIII стагоддзях, неўзабаве раскінуцца за высокім частаколам, што ўжо паўстаў вакол абарончага рову, палац князя Уладзіміра, палац княгіні Вольгі, ратонда, грыдніца... Музей пад адкрытым небам? Не, нешта нашмат большае. Бо, акрамя рэканструкцыі побыту і культуры, тут рэканструецца дух сярэднявечнага Кіева – старажытнага цэнтра ўсходніх славян.

21 і 22 жніўня «Кіеўскі Крэмль» стаў пляцоўкай 3-га Міжнароднага фестывалю «Быліны старадаўняга Кіева». Клубы гістарычнай рэканструкцыі з Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі і Беларусі (сярод якіх віцебскія «Нагальфар» і «Варгенторн») засялілі дзядзінец руплівымі гаспадынямі, адважнымі воінамі, малымі дзецьмі. Усё, як больш за 10 стагоддзяў таму: духмяная каша проста з вогнішча пасля цяжкага бою, гарачы мядовы крупнік пасля дажджу і пранізлівага ветру, сівыя звычаі, якія трэба ведаць і выконваць, каб не ўгнявіць багоў. І, канечне, сярэднявечныя забавы. Кіданне бервяна або камня, бой мяхамі з саломай, перацягванне вяроўкі, гульня ў старажытныя гарадкі «Куб» – тут сілай і спрытам багатырскім маглі памерацца не толькі сярэднявечныя рыцары, але ўсе госці фестывалю. А вось старажытная шведская гульня з драўлянымі бітамі і маленькім скураным мячыкам, аналагаў якой няма ў сучасным спорце, ці «Жаночы футбол» – справы куды больш сур’ёзныя, а для неспрактыкаванага гульца нават небяспечныя. А познім вечарам – сапраўдная сярэднявечная дыскатэка пад музыку «Старога Ольсы» і магілёўскага гурта Osimira.

Самым жа відовішчным была рэканструкцыя «Бою пад Белай Вежай 990 года», у якім сышліся славяне з хазарамі. Людзі, коні, дзіды, стрэлы, мячы, катапульты... На полі бою – забітыя і параненыя.

Дзіўная эпоха, няўлоўна прыцягальная з-за спалучэння нечуванай жорсткасці і бесклапотнай весялосці, шалёных рытмаў народных полек і несціханага бразгатання зброі. Да гэтага часу вабіць яна, прымушаючы гісторыкаў і аматараў, людзей маладых і сталых пераносіць яе са старонак навуковых выданняў і ўвасабляць у ільне і жалезе, бойках і танцах на фоне старажытных замкаў славянскай зямлі.

Вікторыя ДАШКЕВІЧ, «ВП». Фота аўтара



НОВОСТИ

Мы рады Вас приветствовать на нашем сайте. Мы надеемся Вы найдете здесь полезную информацию об охоте в Витебской области.

»»»

Архив новостей

 
Статьи Артикли
© BelSoft Web Team

Витебск.NET ЗАО БелСофт
На главную!

В ВИТЕБСКОЙ ОБЛАСТИ

  • Наши хозяйства
  • Посредники
  • Цены
  • Контакты
  • Статьи
  •  
  • Deutsch 
  • Deutsch  version